Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаецца суд супраць фігуранта «Справы патрыётаў» Андрэя Бяляўскага за патрон


Андрэй Бяляўскі, архіўнае фота

Суд Ленінскага раёну Менску 11 студзеня ў 10.30 пачне разгляд крымінальнай справы супраць менскага мастака-дызайнэра Андрэя Бяляўскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Крымінальная справа супраць Андрэя Бяляўскага была ўзбуджаная за захоўваньне аднаго патрона. Баявы патрон ад аўтамату Калашнікава быў знойдзены сярод рэчаў Бяляўскага падчас ператрусу пасьля ягонага затрыманьня ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў» (справе «Белага легіёну»). На сьледзтве Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасьці сувэніру і прызнаў сваю віну ў захоўваньні патрону.

12 сьнежня Сьледчы камітэт прад’явіў абвінавачаньне Бяляўскаму паводле ч. 1 артыкулу 295 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Незаконныя выраб, набыцьцё, перадача ў валоданьне, збыт, захоўваньне, перавозка, перасылка або нашэньне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў».

Паводле гэтага артыкулу Бяляўскаму можа пагражаць абмежаваньне волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да 2 гадоў. Справа была перададзеная ў суд Ленінскага раёну Менску.

«Француза з патронам» Жаляна Віё прызналі невінаватым і вызвалілі пасьля двух месяцаў за кратамі

Андрэй Бяляўскі быў затрыманы па справе «Белага легіёну» 21 сакавіка 2017 году, абвінавачаны па артыкулах КК «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «Стварэньне незаконнага ўзброенага фарміраваньня». 2 чэрвеня 2017 году адпушчаны зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе са спыненьнем справы.

Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG