Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бяляўскі спадзяецца, што на «судзе за патрон» улічаць ягоны арышт у справе «Белага легіёну»


Андрэй Бяляўскі, архіўнае фота

Крымінальная справа аб захоўваньні баявога патрона, заведзеная ў сьнежні мінулага году на былога фігуранта справы «Белага легіёну» Андрэя Бяляўскага, перададзеная ў Ленінскі раённы суд Менску.

Паводле Андрэя Бяляўскага, пра дату судовага працэсу яму яшчэ не паведамілі. Пры гэтым Бяляўскі кажа, што спадзяецца на станоўчы для сябе вырак:

«Немагчыма прадказаць, якое рашэньне прыме судзьдзя, але спадзяюся, што ён улічыць мой арышт у справе «Белага легіёну», — сказаў Андрэй Бяляўскі Свабодзе.

Баявы патрон ад аўтамату Калашнікава быў знойдзены сярод рэчаў Андрэя Бяляўскага падчас ператрусу пасьля ягонага затрыманьня ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў» (справе «Белага легіёну»).

На сьледзтве Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасьці сувэніру. Паводле артыкулу аб незаконным абарачэньні зброі Бяляўскаму пагражаюць папраўчыя работы, арышт да трох месяцаў альбо да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Бяляўскі сваю віну ў захоўваньні патрону прызнае.

Бяляўскі прабыў пад арыштам 2,5 месяцы.

Былому фігуранту «справы патрыётаў» Бяляўскаму прад’явілі новае абвінавачваньне

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG