Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волі яшчэ адзін фігурант «Справы патрыётаў» — мастак Андрэй Бяляўскі


Андрэй Бяляўскі, архіўнае фота

Вызваленьне Свабодзе пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацыяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але зь Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны «даволі сур’ёзныя».

У адзін дзень зь Сяргеем Кунцэвічам, 2 чэрвеня з СІЗА КДБ быў вызвалены мастак-дызайнэр Андрэй Бяляўскі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Вызваленьне Свабодзе пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але з Андрэя Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны «даволі сур’ёзныя».

«Мяне не катавалі, ставіліся нават з павагай», — Андрэй Бяляўскі

Пад вартай застаюцца 14 чалавек, якія праходзяць па «справе патрыётаў» — крымінальных справах, зьвязаных, меркавана, з колішнім «Белым легіёнам» і спартовым клюбам «Патрыёт» з Бабруйска.

***

Пра затрыманьне Бяляўскага стала вядома 28 сакавіка. Ён абвінавачваецца паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Андрэй Бяляўскі нарадзіўся 30 кастрычніка 1982 году ў Менску. Скончыў школу з мастацка-архітэктурным ухілам № 75, пасьля — Мастацкую вучэльню імя Глебава па спэцыяльнасьці «Дызайнэр». З 2002 па 2007 год вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Аб’ёмны дызайн».

Працуе як мастак-дызайнэр кампутарнай графікі. Захапляецца падарожжамі, экстрэмальным турызмам. Любіць дзікую прыроду. Але асноўнае хобі зьвязанае з прафэсіяй — маляваньне і мастацтва.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG