Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылі мэмарыяльную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін

Памятную дошку ўрачыста адкрылі 24 сьнежня 2017 году. Ініцыятыва паходзіць ад журналіста Глеба Лабадзенкі, які арганізаваў збор сродкаў.

«Штурхальніку» ідэі журналісту Глебу Лабадзенку і старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгору Сітніцу апэратыўна ўдалося ўзгадніць усе пытаньні з гарадзкімі ўладамі. На барэльефе пазначана, што ў гэтым доме цягам 1980-2014 гадоў жыў і ствараў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Як адзначае Глеб Лабадзенка, «дошка выйшла ладная» — больш за 100 кіляграмаў бронзы памерам 140 на 70 сантымэтраў. Аўтар праекту, як і валуна на магіле літаратара на Ўшаччыне — скульптар Ігар Засімовіч.

XS
SM
MD
LG