Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 90 гадоў Міхаілу Гарбачову


Міхаіл Гарбачоў, 8 лістапада 2018

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Міхаілу Гарбачову, генэральнаму сакратару ЦК КПСС, першаму і апошняму прэзыдэнту СССР, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру, архітэктару перабудовы сёньня спаўняецца 90 гадоў

​Таксама ў гэты дзень

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш як 1500 чалавек. У памяць пра гэта на месцы расстрэлаў усталяваны мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

Мэмарыял «Яма» у Менску
Мэмарыял «Яма» у Менску

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

Мікола Ермаловіч
Мікола Ермаловіч

У гэты дзень нарадзіліся

1879 — беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль.

1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1905 — беларускі фізык Ільля Некрашэвіч, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1918 — Алесь Бачыла, беларускі паэт.

1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

У памяці

1939 — памёр Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1997 — памёр Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011 — памёр Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

2011 — памерла Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 — памёр Мікола Арочка, беларускі паэт.

2014 — Рыгор Барадулін. Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».​

Калі паэт разлучыўся з душой, мне хацелася плакаць.
Але я не заплакаў.
Не дазволіла непаўторная, далібог, боская барадулінская ўсьмешка, што сьвеціцца й будзе сьвяціцца ўва мне давеку.
Не дазволілі ягоныя геніяльныя вершы, што несьціхана гучаць, хвалююць, здаецца, даўно ўжо зрабіўшыся часткаю маёй фізычнай істоты.

Лілею млявы плёс люляе…
Ад «ня трэба, ня трэба», да «сьвятло патушы»…
Ноч — пасланая Богам ісьціца…

Калісьці я напісаў прозаю пра адметны полацкі мэнталітэт. Барадулін адгукнуўся аднайменным вершам. Радкі зь яго ўвекавечаныя цяпер у Полацку на матэрыяльным увасабленьні нашай літары «Ў»:

Ад ЕЎфрасіньні, ад Скарыны,
Ад Полацка пачаЎся сьвет…

У тым вершы Рыгор Барадулін назваў нашых знакамітых папярэднікаў, продкаў цэлай беларускай нацыі, «небачолымі».
Ён і сам — з гэтых небачолых, што будуць з намі, пакуль будзе Беларусь.
А яна будзе.
Бо былі й будуць яны.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды» , 4-е выданьне, 2020, с. 659

2018 — памёр археоляг Георгі Штыхаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкай беларускай археалёгіі. Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

Георгі Штыхаў
Георгі Штыхаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG