Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 6 гадоў таму памёр Рыгор Барадулін


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 сакавіка 2014 году ва ўзросьце 79 год памёр Рыгор Барадулін. Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».​

Барадулін на Свабодзе. Кнігі, вершы, інтэрвію

​Таксама ў гэты дзень

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш як 1500 чалавек. У памяць пра гэта на месцы расстрэлаў усталяваны мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

Мэмарыял «Яма» у Менску
Мэмарыял «Яма» у Менску

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

Мікола Ермаловіч
Мікола Ермаловіч

У гэты дзень нарадзіліся

1879 — беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль.

1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1905 — беларускі фізык Ільля Некрашэвіч, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1918 — Алесь Бачыла, беларускі паэт.

1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Міхаіл Гарбачоў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Міхаіл Гарбачоў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

У памяці

1939 — памёр Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1997 — памёр Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011 — памёр Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

2011 — памерла Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 — памёр Мікола Арочка, беларускі паэт.

2018 — памёр археоляг Георгі Штыхаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкай беларускай археалёгіі. Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

Георгі Штыхаў
Георгі Штыхаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG