Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мэмарыяльную дошку Васілю Быкаву сабралі ўсю суму. 68% ахвяравала віцебскае прадпрыемства


Партрэт Васіля і Ірыны Быкавых у музэі пісьменьніка

Фармацэўтычная кампанія «Рубікон» ахвяравала ўсю неабходную суму на памятную шыльду Васілю Быкаву, паведаміў Свабодзе Глеб Лабадзенка.

Мэмарыяльная дошка Васілю Быкаву зьявіцца на доме па вуліцы Максіма Танка, дзе пісьменьнік пражыў каля 20 гадоў. Пра збор сродкаў на шыльду было абвешчана падчас адкрыцьця дошкі на менскім доме Рыгора Барадуліна.

Усяго для ўсталяваньня дошкі сабралі 7070 рублёў. За 5 дзён краўдфандынгавай кампаніі на сайце talaka.org 60 чалавек ахвяравалі 32% ад неабходнай сумы. Найбольшую суму — 500 рублёў — пералічыў IT-бізнэсоўца Ігар Жабароўскі, які чыё імя рэгулярна зьяўляецца сярод спонсараў на культурніцкіх праектаў.

Астатнія 4800 рублёў ахвяравала віцебская фармацэўтычная кампанія «Рубікон». Яе дырэктар Віктар Фарбер вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасьцю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG