Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор: Керымаў мог незаконна завезьці ў Францыю да 750 мільёнаў эўра


Сулейман Керымаў
Сулейман Керымаў

Чалец Савету Фэдэрацыі Сулейман Керымаў, у дачыненьні якога французская пракуратура расьсьледуе справу аб ухіленьні ад выплаты падаткаў, мог незаконна завезьці ў Францыю да 750 мільёнаў эўра. Пра гэта заявіў пракурор Ніцы Жан-Мішэль Прэтр.

Паводле пракурора, пры ўездзе ў Францыю Керымаў «забыўся» задэкляраваць мільёны эўра. Пры гэтым частка названай сумы была ўвезеная ў краіну ў багажы Керымава, дадаў Прэтр.

Керымава затрымалі 20 лістапада ў аэрапорце Ніцы. Яго падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на агульную суму 400 мільёнаў эўра. Паводле вэрсіі сьледзтва, расейскі палітык стварыў сыстэму пасярэднікаў і кампаній для набыцьця нерухомасьці на Блакітным беразе па заніжанай цане, каб зьнізіць падатковыя выплаты. Керымаву пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Сам ён адпрэчвае абвінавачваньні. Палітыку забаронена пакідаць Францыю — яго адпусьцілі пад заклад 5 мільёнаў эўра.

Расейскія бізнэсоўцы і дзеячы мастацтва зьвярнуліся да прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона з просьбай забясьпечыць «годнае і гуманнае» стаўленьне да чальца Савету Фэдэрацыі Расеі Сулеймана Керымава. Ліст падпісалі 13 расейскіх кавалераў ордэну Ганаровага легіёну (найвышэйшай узнагароды Францыі), у іх ліку кіраўнік Ашчадбанка Расеі Герман Грэф, бізнэсовец Міхаіл Прохараў, выдавец Ірына Прохарава, рэжысэры Павел Лунгін і Андрэй Канчалоўскі, скульптар Зураб Цэрэтэлі і дырыжор Валерый Гергіеў, паведамляе РБК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG