Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Ніцы расейскага сэнатара і мільярдэра адпусьцілі пад заклад 5 мільёнаў эўра


Уладзімір Пуцін і Сулейман Керымаў, калаж
Уладзімір Пуцін і Сулейман Керымаў, калаж

Затрыманаму ў Францыі чальцу Савету Фэдэрацыі ад Дагестану, мільярдэру Сулейману Керымаву прад’яўленыя абвінавачваньні ў адмываньні грошай пры ўхіленьні ад выплаты падаткаў.

Пра гэта паведаміў пракурор Ніцы Жан-Мішэль Прэтр, перадае Reuters.

Пакуль у дачыненні да Керымава праводзіцца расьсьледаваньне, суд прыняў рашэньне адпусьціць яго з-пад варты пад заклад у 5 мільёнаў эўра. Да канца сьледзтва падазраванаму забаронена пакідаць межы дэпартамэнту Прыморскіх Альпаў і мець зносіны зь людзьмі, сьпіс якіх складзены органамі юстыцыі.

Акрамя таго, ён павінен здаць расейскі пашпарт і кожны тыдзень прыходзіць у паліцыю да завяршэньня расьсьледаваньня.

Керымава затрымалі 20 лістапада ў аэрапорце Ніцы па падазрэньні ў адмываньні дзясяткаў мільёнаў эўра і махлярстве з падаткамі. Як піша Le Figaro, Керымаў стварыў сыстэму пасярэднікаў для набыцьця нерухомасьці на Блакітным беразе, папулярным сярод расейскіх алігархаў.

Крыніцы выданьня сьцвярджаюць, што цэны на нерухомасьць знарок заніжаліся дзеля маніпуляцыі з падаткамі. Керымава падазраюць у аплаце гатоўкай за набытыя аб’екты, хоць ягонае імя ў дакумэнтах і не фігуравала.

У Міністэрстве замежных спраў Расеі дзеянні францускіх уладаў назвалі незаконнымі, паколькі Керымаў зьяўляецца афіцыйнай асобай і валодае дыпляматычным імунітэтам. Крэмль паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні для абароны «законных інтарэсаў» свайго грамадзяніна.

У Францыі затрымалі расейскага сэнатара-мільярдэра. Раней яго хацелі пасадзіць у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG