Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі расейскага сэнатара-мільярдэра. Раней яго хацелі пасадзіць у Беларусі


У Францыі затрымалі чальца Савета Фэдэрацыі ад Дагестану Сулеймана Керымава. Затрыманьне прайшло позна вечарам 20 лістапада ў аэрапорце Ніцы.

Прадстаўнік пракуратуры расказаў агенцтву Reuters, што Керымава падазраюць у нявыплаце падаткаў.

У лютым паліцыя правяла ператрус на віле Hier плошчай 12 тысяч квадратных мэтраў на поўдні Францыі. Мясцовае выданьне Nice-Martin зьвязвае яе і яшчэ некалькі элітных пабудоў з Керымавым.

Па дакумэнтах уладальнікам гэтых вілаў зьяўляецца швайцарскі фінансіст Аляксандар Штудгальтэр, але паліцыя падазрае, што ён «прыкрывае» рэальнага ўладальніка гэтай нерухомасьці, паведамляла газэта.

Сулейман Керымаў зьяўляецца чальцом Савета Фэдэрацыі ад Дагестану зь 2008 году. У 2016 годзе ён заняў сорак пятае месца ў рэйтынгу «200 найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі» з багацьцем 1,6 мільярда даляраў.

У 2013 годзе Керымаў стаў галоўным героем калійнай вайны паміж Беларусьсю і Расеяй. Сьледчы камітэт Беларусі абвінаваціў мільярдэра паводле крымінальнай справы ў злоўжываньні паўнамоцтвамі ў дачыненьні да службовых асобаў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Генэральнага дырэктара «Уралкалію» Вячаслава Баўмгертнэра арыштавалі адразу пасьля сустрэчы з тагачасным прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам. У Беларусь тады, дарэчы, запрашалі і самога ўласьніка кампаніі. Лукашэнка патрабаваў кампэнсаваць страты ў памеры больш чым 100 млн. даляраў.

Чаму адбываецца эскаляцыя калійнай вайны?

У выніку, Керымаў прадаў сваю долю ва «Ўралкаліі», «Беларуськалій» пачаў наладжваць зь ім стасункі, Баўмгертнэра адвезьлі ў Расею, патрымалі крыху ў СІЗА, перавялі пад хатні арышт і ўрэшце спынілі крымінальную справу. Страты, пра якія казаў Лукашэнка, так і не сплацілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG