Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне пра экстрадыцыю Карлеса Пудждэмона прымуць 14 сьнежня


Карлес Пудждэмон (справа) і Арыёл Жункерас (зьлева). Архіўнае фота
Карлес Пудждэмон (справа) і Арыёл Жункерас (зьлева). Архіўнае фота

Вярхоўны суд Гішпаніі пакінуў пад вартай былога віцэ-прэзыдэнта ўраду Каталёніі Арыёла Жункераса. Пра гэта гаворыцца ў заяве суду.

Акрамя таго, пад вартай застануцца былы член кабінэту міністраў Каталёніі Жаакім Форн і лідэры дзьвюх партыяў, якія выступаюць за незалежнасьць аўтаноміі, Жордзі Санчэс і Жордзі Куішарт. Суд адмовіўся выпусьціць іх пад заклад.

Шасьцярых іншых былых членаў парлямэнту Каталёніі вызвалілі пад заклад у 100 тысяч эўра.

Сёньня ж суд у Брусэлі разглядае пытаньне аб экстрадыцыі ў Гішпанію былога прэзыдэнта Жэнэралітэту Каталёніі Карлеса Пудждэмона і чацьвярых былых членаў ураду аўтаноміі. Адвакат Пудждэмона ў інтэрвію агенцтву France Press паведаміў, што канчатковае рашэньне суд прыме 14 сьнежня. Раней міжнародны ордэр на арышт адхіленага ад улады кіраўніка Каталёніі і чацьвярых яго паплечнікаў выдаў Нацыянальны высокі суд Гішпаніі.

Палітыкаў абвінавачваюць у мяцяжы і марнаваньні бюджэтных сродкаў.

Пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў Каталёніі ўлады Гішпаніі ўвялі ў правінцыі наўпроставае кіраваньне. Рэгіянальны ўрад і парлямэнт адправілі ў адстаўку. Датэрміновыя выбары ў аўтаноміі прызначаныя на 21 сьнежня.

Кіраўнік Эўракамісіі палічыў «катастрофай» сытуацыю ў Каталёніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG