Бюджэт-2018. Яшчэ больш грошай для КДБ і Міністэрства абароны
У 2018 годзе Беларусь разьлічвае патраціць на мільярд даляраў больш, чым у 2017. Свабода падлічыла, наколькі вырасла фінансаваньне асобных галін.
Што зьмянілася ў войску пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча
20 лістапада кіраўнік краіны прапанаваў вызваліць ад прызыву адзінага сына ў сям’і.
Былы падпалкоўнік КДБ Валер Костка: Шпіёнскі скандал паміж Беларусьсю і Ўкраінай патрэбны Пуціну
Былы супрацоўнік контравыведкі КДБ падпалкоўнік Валер Костка лічыць, што ўкраінска-беларускі шпіёнскі скандал стаў прычынай таго, што Лукашэнка не паехаў у Брусэль на саміт «Усходняга партнэрства». Пра гэта ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода.
Саміт «Усходняга партнэрства» вітаў ўзаемадзеяньне зь Беларусьсю. Галоўныя вынікі
У Брусэлі на сустрэчы кіраўнікоў краін і ўрадаў праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Ўсходняе партнэрства» ўхвалілі выніковую дэклярацыю.
Абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» можа закрануць паўмільёна беларусаў
Новая канцэпцыя дэкрэту амаль гатовая. Яна закране і амаль 100 тысяч беларусаў, якія працуюць за мяжой.
Масквічка раскруцілася на YouTube зь беларускамоўнай песьняй і зьбіраецца на Эўравізію ад Беларусі
Відэа маладой сьпявачкі з Масквы Соф'і Лапінай зь беларускамоўнай песьняй узьляцела ў рэйтынгах расейскага YouTube — больш за паўмільёна праглядаў за тыдзень. Дзяўчына піша альбом пра ядзерную вайну, зьбіраецца на Эўравізію і навучаецца вакалу ў беларускага сьпевака Пятра Ялфімава.
«Француза з патронам» Жаляна Віё прызналі невінаватым і вызвалілі пасьля двух месяцаў за кратамі
На пытаньне, ці прыедзеце ён яшчэ ў Беларусь у госьці, Віё адказаў: «Калі аднойчы Лукашэнка ня будзе прэзыдэнтам, а правасудзьдзе палепшыцца, то чаму не». Перакладчыца не наважылася агучыць гэты адказ.
Праверка міліцыі прымусіла магілёўца выдаліць «радыкальныя каляжы» з Instagram
24-гадовы магілёвец Аляксей Гаўрыленка разьмяшчаў у інтэрнэце фатаздымкі са зьмененымі надпісамі на шыльдах. У каляжах міліцыя ўгледзела прыкметы экстрэмізму і кампрамэтацыю статусу супрацоўніка ўнутраных спраў Беларусі.
«Карысных радыянуклідаў не бывае». Навукоўцы пра рутэній-106, воблака зь якім прайшло над Беларусьсю
Чым небясьпечны для здароўя радыяактыўны ізатоп рутэнію-106? Ці магла радыяцыя недзе асесьці на тэрыторыі Беларусі? Што рабіць, калі вы ўжо абпраменіліся рутэніем?
«Баюся рэвалюцыяў...» 93-гадовы магілёвец перажыў зьнішчэньне роднага хутару, акупацыю і сталінскія лягеры
У лёсе 93-гадовага жыхара Магілёва Аляксандра Кутковіча нібыта перапляліся сюжэты твораў Алеся Адамовіча, Васіля Быкава і Янкі Купалы.