Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі супраць Вэнэсуэлы


Архіўнае фота. Сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй на вуліцах Каракаса, красавік 2017 году

Міністэрства фінансаў ЗША дадало ў санкцыйны сьпіс дзесяць грамадзян Вэнэсуэлы. Сярод іх — міністры культуры і сельскай гаспадаркі краіны, амбасадар Вэнэсуэлы ў Італіі і іншыя чыноўнікі.

У заяве Міністэрства фінансаў ЗША адзначаецца, што яны могуць быць датычныя да парушэньняў на выбарах, цэнзуры і карупцыі.

8 лістапада дыпляматычныя крыніцы ў Эўразьвязе паведамілі, што Эўрапейскі Зьвяз таксама ўзгадніў ўвядзеньне санкцыяў супраць Вэнэсуэлы. Яны прадугледжваюць забарону на пастаўкі ў краіну зброі і абсталяваньня для сачэньня. У пачатку лістапада санкцыі супраць Вэнэсуэлы пашырыла Канада. Тады эканамічныя і візавыя абмежаваньні закранулі і фігурантаў так званага «сьпісу Магніцкага» з Расеі.

З красавіка праз спробы пашырыць паўнамоцтвы дзейнага прэзыдэнта Нікаляса Мадуры ў Вэнэсуэле працягваюцца акцыі пратэсту. У кастрычніку апазыцыя адмовілася прызнаць вынікі рэгіянальных выбараў, на якіх перамаглі прыхільнікі Мадуры. Палітычныя зьняволеныя Вэнэсуэлы ў 2017 годзе сталі ляўрэатамі прэміі Сахарава.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG