Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка лічыць праблемы Вэнэсуэлы перабольшанымі


Нікаляс Мадура (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка

Зьвяртаючыся да Нікаляса Мадуры, Аляксандар Лукашэнка параіў не перабольшваць праблемы ў Вэнэсуэле.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі некалі было горш — існавалі талёны на прадукты. Але была пастаўленая задача вырашыць праблему і выйсьці на экспарт харчоў.

Аляксандар Лукашэнка перакананы, што Вэнэсуэла пры «жалезнай волі і дысцыпліне» можа вырашыць усе свае праблемы за пяцігодку.

«Нікаляс, ты памятаеш нашы перамовы? Чавэс, я і ты, — прыгадаў Лукашэнка, якога цытуе БелТА. — Памятаеш праблемы з вуглевадародамі? Нас таксама пад санкцыі падвялі, а вы падставілі нам плячо. Мы гэта не забыліся, таму давайце разам сёньня падумаем над тым, як вырашыць праблемы ў Вэнэсуэле. Мы можам іх вырашыць, таму што ў вас ўмовы лепшыя, чым былі калісьці ў нас».

Паводле Лукашэнкі, у лістападзе пасьля працяглага перапынку зьбярэцца беларуска-вэнэсуэльская камісія, якая вызначыць плян двухбаковага супрацоўніцтва.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG