Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле апазыцыя адмовілася прызнаць вынікі рэгіянальных выбараў


Выбарчая рада Вэнэсуэлы ў панядзелак, 16 кастрычніка, абвясьціла вынікі рэгіянальных выбараў, якія прайшлі ў нядзелю. Саюзьнікі дзеючага прэзыдэнта Нікаласа Мадуры перамаглі ў большасьці рэгіёнаў. Апазыцыя адмовілася прызнаць абвешчаныя вынікі.

Паводле афіцыйных зьвестак, прадстаўнікі кіраўнічай партыі перамаглі на выбарах у 17 з 23 штатаў краіны. Папярэднія апытаньні паказвалі, што апазыцыянэры мелі лідарства, паводле розных ацэнак, у 11 — 18 штатах. Яўка склала 61%. Прэзыдэнт Нікалас Мадура абвясьціў «чыстую перамогу».

Прадстаўнік парлямэнцкага блёку «Круглы стол дэмакратычнага адзінства» Гэрарда Блайд заявіў, што выбары прайшлі з парушэньнямі і прызнаць іх вынікі немагчыма. Агенцтва AFP паведаміла, што ўлады Вэнэсуэлы не дапусьцілі на выбары ніводнага міжнароднага назіральніка.

XS
SM
MD
LG