Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нямеччыны афіцыйна ўзаконілі трэці пол


Канстытуцыйны суд Нямеччыны пастанавіў дазволіць грамадзянам краіны ўказваць у дакумэнтах трэці пол. Гаворка ідзе пра людзей, якія ня лічаць сябе ні мужчынам, ні жанчынай.

Цяпер у графе «пол» яны змогуць паказаць «інтэрсэкс» ці «розны». Раней яе маглі пакідаць пустой.

Да канца наступнага года ў заканадаўстве Нямеччыны ўнясуць неабходныя папраўкі. У рашэньні Канстытуцыйнага суда адзначаецца, што адсутнасьць трэцяга варыянту ў графе «пол» парушае закон аб недыскрымінацыі.

Па дадзеных актывістаў, у Нямеччыне жыве каля 80 тысяч людзей з полам інтэрсэкс. Улады краіны налічылі каля дзесяці тысяч такіх людзей.

Рашэньне суда было прынята пасьля шматлікіх апэляцый, пададзеных 27-гадовым жыхаром Ляйпцыга. Ён нарадзіўся з фізычнымі прыкметамі абодвух палоў, але фармальна быў зарэгістраваны як жанчына. Пасьля таго, як яму адмовілі ва ўсіх астатніх інстанцыях, была пададзена заява ў Канстытуцыйны суд краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG