Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

19 чэрвеня адзначаўся дзень народзінаў Васіля Быкава, народнага пісьменьніка Беларусі, духоўнага лідэра апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня, якая прывяла да Незалежнасьці. Свабода запусьціла з гэтай нагоды адмысловы праект.

Адзін з самых старажытных драўляных храмаў Беларусі пад пагрозай паступовага разбурэньня. Узьнясенская царква ў вёсцы Моладава, што ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, значыцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Хто ўратуе цэркаўку?

Агенцтва Regnum апублікавала інтэрвію Алексіевіч, якога яна яму не давала. Цытаты

27-гадовы гомасэксуал расказаў пра значнасьць афіцыйнага шлюбу, мару займець дзяцей пры дапамозе сурагатнай маці і нецярпімасьць беларусаў. Алекса Кліменка жыве разам з грамадзянскім мужам, удзельнічае ў палітычных акцыях і шукае працы на будоўлі.

Беларускі рэпэр Ільля Шыманскі распавёў пра здарэньне зь ягоным братам Міколам: хлопца прынялі за Ільлю і моцна зьбілі — за цішотку з «Пагоняй», беларускую мову і рэлігійныя погляды.

Краязнаўца са Смаргоншчыны Аляксандар Камінскі ў аўтарскім блогу «Крэўскае мора» дакопваецца да розных цікавінак, якія тычацца ягонай славутай радзімы — Крэва. А днямі зьявілася нагода заглыбіцца ў дэтэктыўную гісторыю, зьвязаную са зьніклым скарбам.

«Працаваць можна і на пляжы». У перадачы «Толькі жанчыны» пра віртуальнае жыцьцё, якое робіцца рэальнасьцю, гаворым зь сетачніцамі Настай Пілюгінай, Карынай Навіцкай і Ганнай Клокавай.

У Менcку адкрылася выстава Expo Russia Belarus 2017. Пакуль чыноўнікі і бізнэсоўцы абмяркоўваюць умовы кантрактаў, «Свабода» сабрала малавядомыя цікавосткі ўзаемнага гандлю паміж краінамі.

«Мы адродзім сьцяг, насуперак вам, бальшавікам і ватнікам». Патрыёт пасварыўся з камуністам наконт сымбаляў.

На дом, дзе жыла Магдалена Радзівіл, павесілі шыльду пра супрацоўнікаў ОГПУ. «Гэта проста дэманстратыўнае хамства», — кажа мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG