Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны, якія разарвалі сувязі з Катарам, рыхтуюць сьпіс патрабаваньняў да яго


Сьцяг Катару

Краіны Пэрсыдзкай затокі, якія на гэтым тыдні разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам, абвінаваціўшы яго ў фінансаваньні тэрарызму, распрацоўваюць сьпіс патрабаваньняў, якія Катар павінен выканаць для нармалізацыі адносінаў.

Як сьцьвярджае The Wall Street Journal са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы, ключавыя патрабаваньні — спыненьне фінансаваньня груповак, якія ў Савудаўскай Арабіі, Эгіпце, Бахрэйне і іншых краінах, што далучыліся да байкоту Катару, лічаць экстрэмісцкімі, у тым ліку групоўку «Браты-мусульмане». Акрамя таго, ад Катара патрабуюць зьмены рэдакцыйнай палітыкі спадарожнікавага каналу «Аль-Джазіра», які фінансуецца катарскі ўладамі. Таксама ад Катару патрабуюць адмовы ад збліжэньня зь Іранам. Пакуль незразумела, ці будуць гэтыя патрабаваньні вылучаныя публічна альбо ў ходзе закулісных перамоваў.

Савудаўская Арабія і яе саюзьнікі 5 чэрвеня абвясьцілі разрыў сувязяў з Катарам, пачаўшы яго транспартную блякаду. Абʼяднаныя Арабскія Эміраты ў чацьвер заявілі, што спыняюць прыём паштовых адпраўленьняў у гэтую краіну.

Катар адкрыта падтрымалі Іран і Турэччына, Анкара паабяцала адправіць на базу ў Катары сваіх вайскоўцаў. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў у сераду тэлефонную размову з эмірам Катару, падчас якой Трамп выказаў гатоўнасьць стаць пасярэднікам у вырашэньні канфлікту.

XS
SM
MD
LG