Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевятая краіна разарвала дыпляматычныя адносіны з Катарам


Маўрытанія стала дзевятай краінай, якая на гэтым тыдні разарвала дыпляматычныя адносіны з Катарам.

«Катар зьвязаў сваю палітыку... з падтрымкай тэрарыстычных арганізацыяў і прапагандай экстрэмісцкай ідэалёгіі», — цытуюць мясцовыя СМІ заяву міністэрства замежных спраў.

У панядзелак Сырыя, Бахрэйн, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Емэн і Мальдыўская Рэспубліка абвясьцілі аб разрыве дыпляматычных адносін з Катарам, высунуўшы супраць яго падобныя абвінавачваньні, паведамляе BBC.

Пазьней да іх далучыліся Маўрыкій і ўсходні ўрад Лібіі (які аспрэчвае легітымнасьць міжнародна прызнанага ўраду ў Трыпалі). Грамадзяне Катара павінны пакінуць тэрыторыю гэтых краінаў, паветраная прастору зачыненая для катарскіх самалётаў.

Арабскія краіны падазраюць урад Катару ў фінансаваньні і ўзбраеньні радыкальных ісламісцкіх груповак у Сырыі. Паводле Financial Times, суседзяў Катару таксама абурыў выкуп у мільярд даляраў, заплачаны ісламістам за выкрадзеных грамадзян Катару ў Іраку і Сырыі.

Улады Катару назвалі рашэньне перапыніць зь ім сувязі неабгрунтаваным, але запэўнілі, што гэта «не адабʼецца на нармальным жыцьці грамадзян і жыхароў краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG