Пра гэта, у прыватнасьці, гаворыцца ў лісьце былога кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан, апублікаваным у твітэры WikiLeaks.
Пры гэтым дакладная дата адпраўкі ліста не паказаная. У ім таксама згадваецца Сырыя.
5 чэрвеня шэраг арабскіх дзяржаваў, уключаючы Эгіпет, Савудаўскую Арабію, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн і Лібію, разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам. Паводле заяваў арабскіх лідэраў, Доха аказвае падтрымку радыкальным ісламістам і Ірану.
Паводле газэты The Financial Times, Катар сапраўды заплаціў тэрарыстам, зьвязаным з «Аль-Каідай», выкуп роўны 1 мільярду даляраў за вызваленьне каралеўскай сям’і, захопленай баевікамі падчас паляваньне на поўдні Іраку, і за катарскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон ў Сырыі. Крыніцы выданьня не выключаюць, што гэты мільярдны выкуп мог стаць падставай для абвінавачаньняў Дохі ў падтрымцы тэрарызму і разрыву дыпляматычных адносін з Катарам.