Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катар выплаціў тэрарыстам 1 млрд даляраў выкупу, — Financial Times


Улады Катару прызнаюць выплату 1 млрд даляраў тэрарыстам у красавіку ў межах пагадненьня пра вызваленьне захопленых закладнікаў, піша Financial Times са спасылкай на сяброў катарскага ўраду і палявых камандзіраў.

Выкуплялі, паводле газэты, чальцоў каралеўскай сям’і ды іхную ахову (усяго 26 чалавек), якіх тэрарысты захапілі ў час паездкі на паляваньне на поўдзень Іраку, а таксама 50 чалавек, якіх захапілі ў Сырыі. Грошы атрымалі розныя групоўкі баевікоў і ў тым ліку тэрарысты, зьвязаныя з «Аль-Каідай» і ўладамі Ірану, кажа катарскі бок.

Невядома, ці зьвязанае пагадненьне, калі яно было, з разрывам стасункаў з Катарам шэрагам арабскіх краінаў. Але Саудаўская Арабія, Арабскія Эміраты, Эгіпет, Бахрэйн і іншыя (усяго 8 краінаў) тлумачылі разрыў стасункаў з Катарам падтрымкай тымі тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», «Аль-Каіды» і «Братоў-мусульманаў» і іх піярам у СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG