Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры арабскія дзяржавы разарвалі адносіны з Катарам


Сьцяг Катару

Бахрэйн, Саудаўская Арабія, Эгіпет і Абʼяднаныя арабскія эміраты разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам, абвінаваціўшы краіну ў падтрымцы тэрарызму. Пра гэта ў панядзелак паведамляе Reuters.

Бахрэйн спыніў наземныя, марскія і паветраныя зносіны з Катарам. Грамадзянам гэтай краіны даецца 14 дзён, а катарскі дыпляматам — 48 гадзін на вяртаньне на радзіму.

Такія ж меры ў дачыненьні да Катару прыме і Саудаўская Аравія. У Эр-Рыядзе заявілі, што прынялі такое рашэньне для абароны ад пагроз тэрарызму і экстрэмізму. Эгіпет, які таксама закрывае свае парты і аэрапорты для транспарту Катара, абвінавачвае Доху ў падтрымцы тэрарыстычных груповак, у прыватнасьці «Братоў мусульман». ААЭ абвінавацілі Катар у фінансаваньні тэрарыстаў і экстрэмістаў, у тым ліку «Ісламскай дзяржавы» і «Аль-Каіды».

Канфлікт паміж Катарам і яго суседзямі адбыўся праз тыдзень пасьля саміту краін Пэрсыдзкай затокі і ЗША ў Эр-Рыядзе, на якім была асуджаная палітыка Ірану.

Катарскае агенцтва навін разьмясьціла ад імя эміра гаворка ў падтрымку выбудоўваньня адносін з Тэгеранам. Пазьней у МЗС Катара заявілі, што сайт агенцтва быў узламаны, і гаворка ад імя эміра была апублікаваная хакерамі. Аднак Саудаўская Арабія, ААЭ і Бахрэйн палічылі абвяржэньне непераканаўчым.

Рэакцыі Катара на разрыў дыпляматычных адносін пакуль няма.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG