Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праверка праводзіцца, каб даць праўную ацэнку напісанаму на сайтах», — прадстаўнік МУС пра міліцэйскі канфлікт у Крычаве


МУС Беларусі, ілюстрацыйнае фота

«На сайце УУС даведзена афіцыйная пазыцыя», — так на пытаньне карэспандэнта Свабоды наконт заявы крычаўскіх міліцыянтаў адказаў кіраўнік прэсавай службы МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

У адказе Магілёўскага УУС паведамляецца, што «маюць месца факты разьмяшчэньня заведама скажонай, субʼектыўнай інфармацыі, якая ў большасьці сваёй не адпавядае рэчаіснасьці». З другога боку, гаворыцца, што пададзеная супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС інфармацыя, якая зьявілася ў інтэрнэце, цяпер вывучаецца паўторна.

Гэта значыць, праверка яшчэ ня скончаная, а ўжо даецца ацэнка распаўсюджанай інфармацыі? На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды Канстанцін Шалькевіч адказаў так:

«Ніякіх рознагалосьсяў у тым, што напісана ў афіцыйным паведамленьні, я ня бачу. Таму і камэнтароў наконт гэтага пакуль, больш, чым было сказана на сайце УУС, не лічу неабходным вам даваць. Як толькі МУС прыме рашэньне, што гэтыя камэнтары трэба даць, вы зможаце зь імі пазнаёміцца на сайце МУС.

А цяпер тое, пра што вы пытаеце. Ёсьць кіраўніцтва УУС. Яно пазнаёмілася з тымі матэрыяламі, якія былі разьмешчаныя ў інтэрнэце. Кіраўніцтва ўбачыла, што камэнтары не адпавядаюць рэчаіснасьці, зыходзячы проста з таго, што там было напісана. Значыць, яно мае на гэта падставы. А тое, што праводзіцца праверка, дык у большай ступені праверка праводзіцца для таго, каб даць праўную ацэнку таму, што напісана на сайтах у інтэрнэце.

Таму вашае пытаньне я разглядаю выключна як правакацыю».

XS
SM
MD
LG