Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС не камэнтуе «справу крычаўскіх міліцыянтаў»


Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч

16 лютага 11 крычаўскіх міліцыянтаў напісалі зварот да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча пра «нэгатыўную сытуацыю» і «шматлікія злоўжываньні кіраўніцтва», «пастаянныя абразы асабістага складу з боку начальніка Крычаўскага РАУС Станіслава Чупрына».

Як паведамляе магілёўскі сайт, пасьля гэтага ліста міністру ініцыятар звароту, начальнік аддзелу правапарадку і прафіляктыкі АУС Крычаўскага райвыканкаму падпалкоўнік Ігар Вусік, гаворыць пра пастаянны прэсінг з боку кіраўніцтва. Яму ўжо вынесена строгая вымова і рэкамэндавана перайсьці ў іншы райаддзел міліцыі. Церпяць і іншыя крычаўскія міліцыянты, якія падпісалі зварот на імя міністра.

На просьбу Свабоды пракамэнтаваць сытуацыю ў Крычаўскім РАУС намесьнік начальніка прэсавай службы, начальнік аддзелу ўзаемадзеяньня з электроннымі СМІ Міністэрства ўнутраных спраў Георгі Яўчар адказаў: «Сачыце за сайтам МУС».

Камэнтар начальніка Крычаўскага РАУС Станіслава Чупрына таксама ўзяць пакуль не ўдаецца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG