Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты ў Крычаве скардзяцца, што іх прымушаюць аддаваць прэміі кіраўніцтву


Рэпетыцыя парада да 100-годьдзя беларускай міліцыі ў Менску. 1 сакавіка 2017. Ілюстрацыйнае фота.

Крычаўскіх міліцыянтаў кіраўніцтва прымушае выконваць плян па «злачынствах» і аддаваць частку заробкаў.

11 супрацоўнікаў правапарадку даслалі ў лютым ліст міністру Шуневічу, у якім апісваюць умовы сваёй працы, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік праслужыў у міліцыі 21 год, мэдаль «За бездакорную службу», які ён атрымаў летась, паказвае з гонарам. Міліцыянт прызнаецца, што, аднак, служыць у Крычаўскім РАУСе, дзе ён кіруе цяпер аддзелам аховы парадку і прафіляктыкі, усё цяжэй. Падпалкоўнік цьвердзіць, што цяперашні ягоны кіраўнік, падпалкоўнік Станіслаў Чупрын, перайшоў усе магчымыя межы: супрацоўнікам не даюць прэміяў, а калі прэміруюць, грошы трэба аддаць кіраўніцтву.

Рэпартаж незалежнага тэлеканалу «Белсат».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG