Афіша
Менск. У Доме-музэі Ваньковічаў адбудзецца чарговая музычная сустрэча зь беларускім музыкантам і сьпявачкай Тацянай Грыневіч-Матафонавай (вул. Інтэрнацыянальная, 33А).
У гісторыі
1865 — прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.
1882 — у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).
1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс.
1940 — зацьверджаны «Плян Барбароса» — нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР.
1973 — ураджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.
1979 — на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.
2010 — Пачатак акцый пратэсту ў Тунісе, якія праз 28 дзён прывялі да скіданьня прэзыдэнта Зін аль-Абідзін Бэн Алі.
У гэты дзень нарадзіліся
1913 — Вілі Брант, канцлер Нямеччыны (1969-1974), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
1928 — Эдуард Загарульскі, беларускі археоляг, прафэсар БДУ
У гэты дзень памерлі:
1969 — Пятро Глебка, паэт, грамадзкі дзеяч.
1971 — Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопіса «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.
2011 — Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
Цытата
Дарагія сябры,
Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.
Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.
Апошні ліст Вацлава Гаўла беларускім палітвязьням