Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч лічыць увядзеньне адзінай валюты ў ЭАЭС пагрозай сувэрэнітэту


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

У Эўразійскім эканамічным саюзе нельга рабіць валютны (фінансавы) саюз безь пераадоленьня існых ў саюзе бар’ераў, — заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч у інтэрвію тэлеканалу «РТР-Беларусь», піша БЕЛТА.

Мясьніковіч адзначыў, што спачатку трэба прайсьці ўсе этапы зьняцьця бар’ераў: у гандлі таварамі, паслугамі, на рынку працы.

«Потым ужо мы прыходзім да фінансавага саюзу. А калі гэта зрабіць цяпер, я на любым узроўні скажу, што гэта пагроза сувэрэнітэту», — заявіў ён.

Мясьніковіч падкрэсьліў, што валютны саюз — апошняя стадыя інтэграцыі. Але ў краінах ЭАЭС пакуль яшчэ розныя ўмовы для гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемстваў.

«У нас яшчэ маса розных бар’ераў ва ўзаемным гандлі. Толькі ў гандлі таварамі ў нас гэтых бар’ераў 422. Дамова аб ЭАЭС наўпрост ліквідуе толькі 71 бар’ер. Астатняе трэба будзе вырашаць за кошт гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўства бакоў», — сказаў ён.

Мясьніковіч дадаў, што пакуль адпаведныя інтэграцыйныя структуры сур’ёзна недапрацоўваюць у гэтым пляне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG