Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Альтэрнатыва пагадненьню з Іранам — вайна


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягвае адстойваць ядзернае пагадненьне, дасягнутае 14 ліпеня паміж Іранам і шасьцю вядучымі дзяржавамі.

Абама выступіў з прамовай у Амэрыканскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне і заявіў, што адзінай альтэрнатывай дамовы з Іранам зьяўляецца вайна на Блізкім Усходзе.

Адказваючы на крытыку сваіх рэспубліканскіх апанэнтаў, якія 4 жніўня прадставілі законапраект у Кангрэсе ЗША, што адхіляў зьдзелку з Іранам, Абама заклікаў амэрыканцаў «ацаніць дакладнасьць аргумэнтаў, якія прыводзяцца супраць дыпляматыі».

Ён адзначыў, што многія рэспубліканцы абвясьцілі аб сваёй апазыцыі да пагадненьня, нават не прачытаўшы яго.

Кангрэс, як чакаецца, у верасьні павінен прагаласаваць за тое, каб ўхваліць альбо адхіліць пагадненьне. Рэспубліканцы лічаць, што яны маюць дастатковую колькасьць галасоў супраць прыняцьця заканадаўства аб пагадненьні з Іранам.

Аднак рэспубліканцам можа не хапіць галасоў для пераадоленьня вета прэзыдэнта ў тым выпадку, калі ён яго накладзе на адхіленьне пагадненьня з Іранам. Абама ўжо паабяцаў, што зробіць гэта.

Абама заявіў сёньня, што адзіная краіна, якая выступае супраць зьдзелкі — Ізраіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG