у мяне маёнтак невялікі, і да гэтага часу ў ім не было асобнага працоўнага пакоя. я надумаў будаваць, але будаўніцтва — мая фобія. і тут Сігізмунд Кржыжаноўскі падказаў мне выйсьце — мазь «Квадратурын».
я прыгатаваў такую сумесь: тоўчаныя п’яўкі, чых-трава, маяран, цытрыны, журавіны, косткі абрыкосаў, попел спаленых кніг, чарніла старой асадкі, вазэлін, перапяліныя яйкі.
зьмесьціва было адкапанае зь зямлі праз тры гады, і я ў гэты самы вечар, кульнуўшы пару кілішкаў, намазаў усе чатыры сьценкі і столь кладоўкі квадратурынавай мазьзю.
цяпер у мяне асобны кабінэт, сьцены якога разышліся ў бакі на сорак мэтраў. я ў пакоі пасеяў траву і ірляндзкі мох, паставіў стары стол, крэсла і ноўтбук.
а.і.бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org