Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маё поле


Клёд Манэ, «Поле макаў каля Аржантою» (1873)
Клёд Манэ, «Поле макаў каля Аржантою» (1873)

Сьцяжына да прыпынку вядзе праз поле. Тут расьце кукуруза. Назіраю, як яна цягнецца ўгору, каб у сярэдзіне лета каралева палёў перагнала мяне, схавала ў зарасьніках.

Пачынаю дзесяціхвілінны шлях з трыялету Юркі Голуба «Калі я праз поле ішоў...» Думаю пра той зажураны камень, які вісіць і над маёю душой. Часам сілы, што трымаюць яго над намі, апускаюць так нізка, што падаецца, упадзеш пад ягоным цяжарам. Але выжываеш. Ідзеш далей да прыпынку, каб ехаць па новым адрасе.

Поля няма: аддалі пад забудову. Растуць катэджы, прыгожыя і ня вельмі, вялізныя і ня вельмі.

А я ўсё роўна іду праз поле, чытаю трыялет Юркі...

Ала Петрушкевіч

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG