Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўсходняй Украіне арыштоўваюць сэпаратыстаў

У Харкаве і Мікалаеве міліцыя ўзяла сытуацыю пад кантроль. У Данецку і Луганску працягваюцца перамовы з узброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі, якія ўтрымліваюць адміністрацыйныя будынкі.

09:37 8.4.2014
Данецкія сэпаратысты паабяцалі здаць зброю

У Харкаве арыштавалі 70 сэпаратыстаў
09:38 8.4.2014

Сэпаратысты застаюцца ў Данецкай адміністрацыі


Сэпаратысты працягваюць знаходзіцца ўнутры будынку Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі па стане на 8:45 8 красавіка, паведамляе рэсурс «Новости Донбасса».

Сэпаратысты занялі частку кабінэтаў чыноўнікаў адміністрацыі і Данецкай абласной рады, там жа раскладзеныя матрацы, працуе сталовая. Людзі таксама дзяжураць на Кастрычніцкай плошчы перад будынак адміністрацыі.

Большасьць маёмасьці ўнутры адміністрацыі сапсавана, зафіксаваныя факты вандалізму, марадзёрства.
09:51 8.4.2014
У Мікалаеве разагналі прыхільнікаў Пуціна
09:58 8.4.2014

Адміністрацыя ў Харкаве гатовая да працы


У выніку спэцапэрацыі сілавікоў будынак Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі вызвалены, і яна гатовая да працы. Пра гэта паведаміў старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута.

«На дадзены момант будынак абласной адміністрацыі ўзяты пад ахову міліцыяй і байцамі ўзброеных сіл Украіны, яна цалкам гатовая да працы супрацоўнікаў», — цытуе словы Балуты сайт Харкаўскай абласной адміністрацыі.

Кіраўнік вобласьці адзначыў, што антытэрарыстычная апэрацыя ў горадзе будзе працягнутая. Раней у ходзе гэтай спэцапэрацыі былі затрыманыя 70 чалавек.
10:09 8.4.2014

Сэпаратысты вызвалілі будынак СБУ ў Данецку


Пра гэта паведаміў 5 канал са спасылкай на мясцовую міліцыю. Працягваюцца перамовы з сэпарастыстамі, якія захапілі будынак абласной дзяржадміністрацыі.
10:33 8.4.2014

Міліцыя ўзяла пад кантроль тэлевежу ў Харкаве


Харкаўская рэгіянальная тэлевежа, якую ўчора спрабавалі захапіць прарасейскія сэпаратысты, знаходзіцца пад кантролем міліцыі. Пра гэта паведамілі УНІАН у міліцыі Харкаўскай вобласьці.
10:43 8.4.2014

Сярод затрыманых у Харкаве сэпаратыстаў грамадзян Расеі не было


Сярод 64 затрыманых за захоп будынка абласной адміністрацыі ў Харкаве расейцаў не было. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік абласной міліцыі.
11:04 8.4.2014
Белы дом перасьцерагае Пуціна
11:36 8.4.2014
Ахметаў — міратворац на Данбасе?
11:39 8.4.2014
Прэзыдэнт Чэхіі: Калі Расея ўварвецца ва ўсходнюю Ўкраіну — я падтрымаю ваенную акцыю НАТО
11:46 8.4.2014
У Луганску тэрарысты ўтрымліваюць закладнікаў, — Ляшко
11:57 8.4.2014
У Радзе праз выступ камуніста Сіманенкі ўсчалася бойка
12:26 8.4.2014
Рада ўзмацніла адказнасьць за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і здраду
13:19 8.4.2014

Авакаў абяцае звольніць траціну харкаўскай міліцыі


Пасьля вызваленьня Харкаўскай абласной адміністрацыі і затрыманьня 70 сэпаратыстаў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў напісаў у Фэйсбуку:

«Па выніках гэтых двух дзён супрацьстаяньняў у Харкаве мною будуць зробленыя высновы па кадравым складзе падразьдзяленьняў міліцыі вобласьці. Шмат што з таго, што я ўбачыў, больш было падобным на сабатаж, чым на службу. Усе, каго гэта тычыцца — сыдуць — ад кіраўнікоў і да шараговага складу, што ня менш важна. Міліцыя ў Харкаве павінна мяняцца карэнным чынам!»
13:20 8.4.2014
Фота і відэа антытэрарыстычнай апэрацыі ў Харкаве
13:40 8.4.2014

«Данецкую рэспубліку» скасавалі


Самаабвешчаную «Данецкую рэспубліку» скасавалі назаўтра ж пасьля абвяшчэньня.

З афіцыйнай заявай пра гэта выступіў Камітэт патрыятычных сіл Данбасу ад імя Народных збораў.

Камітэт спаслаўся на атрыманыя ім «шматлікія звароты грамадзян з заявамі аб іх нязгодзе са стварэньнем Данецкай рэспублікі і абвяшчэньнем аб яе далучэньні да суседняй дзяржавы, а таксама з правядзеньнем рэфэрэндуму без адпаведнай нарматыўнай базы».

У сувязі з гэтым 7 красавіка ў Данецку Камітэт патрыятычных сіл Данбасу правёў Народныя зборы з удзелам прадстаўнікоў 66 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Данецкай вобласьці. На зборах пастанавілі:

1. Адмяніць рашэньне аб стварэньні Данецкай рэспублікі.

2. Забараніць правядзеньне любых рэфэрэндумаў на тэрыторыі Данецкай вобласьці да стварэньня адпаведнай прававой базы.

3. Прызнаць незаконнымі заявы аб аддзяленьні Данецкай вобласьці ад Украіны і захаваць рэгіён у складзе незалежнай Украінскай дзяржавы.

Пастанову апублікаваў сайт «Новости Донбасса».
13:46 8.4.2014

Зьявілася поўнае відэа начных перамоваў бізнэсоўца Рыната Ахметава з данецкімі сэпаратыстамі

13:46 8.4.2014
Данецкія сэпаратысты хаваюцца за жанчын
14:52 8.4.2014
Амэрыканцы наогул ня ведаюць, дзе Ўкраіна, але хочуць паслаць свае войскі
14:52 8.4.2014
Кіеў і Масква гатовыя да перамоваў. Але на розных умовах

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG