Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ўзмацніла адказнасьць за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і здраду


Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у Крымінальны кодэкс Украіны». За яго прагаласаваў 231 з 263 народных дэпутатаў, прысутных у Радзе.

Законам павялічаныя тэрміны зьняволеньня за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны. Наўмысныя дзеяньні, учыненыя з мэтай зьмяненьня межаў тэрыторыі альбо дзяржаўнай мяжы Ўкраіны ў парушэньне парадку, вызначанага Канстытуцыяй Украіны, а таксама публічныя заклікі альбо распаўсюджваньне матэрыялаў з заклікамі да зьдзяйсьненьня такіх дзеяньняў — караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў. Тыя ж дзеяньні, учыненыя прадстаўніком улады, альбо паўторна, альбо па папярэдняй змове групай асобаў, альбо спалучаныя з распальваньнем нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасьці, — караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Дзеяньні, якія прывялі да гібелі людзей або іншых цяжкіх наступстваў, караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін 10 да 15 гадоў альбо пажыцьцёвым зьняволеньнем.

Дзяржаўная здрада — дзеяньне, наўмысна ўчыненае грамадзянінам Украіны на шкоду сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці, абараназдольнасьці, дзяржаўнай, эканамічнай альбо інфармацыйнай бясьпецы Ўкраіны, пераход на бок ворага ва ўмовах ваеннага становішча альбо ў пэрыяд збройнага канфлікту, шпіянаж, прадстаўленьне замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўнікам дапамогі ў правядзеньні падрыўной дзейнасьці супраць Украіны, — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 12 да 15 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG