Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мікалаеве разагналі прыхільнікаў Пуціна


Некалькі сотняў актывістаў Самаабароны Майдана і Народнага апалчэньня Мікалаева разагналі сэпаратыстаў і разбурылі іх лягер на адной з цэнтральных плошчаў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN.

Людзі запатрабавалі ад прарасейскіх мітынгоўцаў самастойна прыбраць свой намётавы лягер ад помніка і заявілі, што інакш зробяць гэта самі.

У выніку актывістам Майдана і Народнага апалчэньня ўдалося атачыць прыхільнікаў Пуціна. За некалькіх хвілін Майдан разагнаў іх, скандуючы «Слава Ўкраіне!», і прыступіў да разборкі лягеру.

У ходзе разборкі лягера на месцы аднаго з намётаў быў знойдзены пісталет і пара паляўнічых нажоў.

Раней у выніку сутыкненьняў і перастрэлкі паміж Народным апалчэньнем Мікалаева, Самаабаронай мясцовага Майдана і прарасейскімі сэпаратыстамі, якія спрабавалі захапіць будынак мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, сур’ёзна пацярпелі дзесяць чалавек: у аднаго мужчыны сур’ёзны пералом нагі і траўма галавы, двое мужчын атрымалі раненьні галавы, адзін актывіст «Правага сэктара» атрымаў удары міліцэйскай дубінкай, іншы актывіст мікалаеўскай ячэйкі партыі «Дэмакратычны альянс» таксама атрымаў у ходзе сутыкненьняў раненьне галавы, траўма галавы была заўважаная і ў адной жанчыны — мэдыкі з «хуткай» апрацоўвалі ёй рану.

Акрамя таго, пяць чалавек атрымалі раненьні ад стрэлаў з траўматычнага пісталета — у асноўным ад куль пацярпелі прадстаўнікі самаабароны Майдана, у якіх стралялі прарасейскія сэпаратысты — раненьні ў шыю, сьпіну, ногі і іншыя часткі цела. Адзін мужчына быў шпіталізаваны з кантузіяй — проста перад ім выбухнула моцная пэтарда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG