Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў і Масква гатовыя да перамоваў. Але на розных умовах


Украіна гатовая да кансультацыяў з Расеяй па пытаньнях урэгуляваньня сытуацыі ў краіне ў любым фармаце, у тым ліку і пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў.

«Украіна гатовая да кансультацыяў як у двухбаковым фармаце з расейскім бокам, так і з прыцягненьнем міжнародных пасярэднікаў з Эўразьвязу і ЗША», — заявіў у аўторак агенцтву Інтэрфакс-Украіна дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў абмеркавалі магчымасьць правесьці бліжэйшым часам перамовы паміж ЗША, Расеяй, ЭЗ і Ўкраінай пра мірнае ўрэгуляваньне ўкраінскага крызісу.

Масква гатовая да перамоваў у фармаце РФ — ЗША — ЭЗ — Украіна.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, перадае ІТАР — ТАСС. «Сапраўды, мы гатовыя разглядаць шматбаковы фармат, у якім прадстаўлены эўрапейцы, ЗША, Расея, украінскі бок», — адзначыў расейскі міністар.

Пры гэтым у Маскве лічаць, што поўдзень і ўсход Украіны таксама павінны быць прадстаўлены на міжнародных перамовах.

Пакуль ні фармат перамоваў з ЗША, ЭЗ і Ўкраінай, ні тэрміны, ні парадак дня ня вызначаныя, заявіў міністар Лаўроў. Акрамя таго, на думку Лаўрова, да пачатку гэтых кансультацыяў павінен быць прадстаўлены праект новай Канстытуцыі Ўкраіны.

Перамовы ў фармаце Украіна-ЭЗ-ЗША-РФ могуць адбыцца ў найбліжэйшы тыдзень, паведаміў МЗС Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG