Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 18 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“У Тэатры імя Ленінскага камсамолу Беларусі створаны агіткалектыў, які ўзначальвае заслужаны артыст рэспублікі Г.Волкаў. Артысты-агітатары праводзяць работу на выбарчым участку, які разьмешчаны ў Берасьцейскай пэдагагічнай вучэльні. Кожны зь іх наладжвае гутаркі, тлумачыць “Палажэньне аб выбарах у Вярхоўны Савет СССР”, знаёміць выбарцаў зь біяграфіямі кандыдатаў у дэпутаты найвышэйшага органу дзяржаўнай улады. Канцэртныя групы тэатру падрыхтавалі новыя праграмы. Для выбарцаў будзе дадзена 30 канцэртаў”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год:

“На сто гадоў разьлічаны аўтаматычны каляндар гадзіньніка “Электроніка 5-206А”. “Вечны” і корпус, выраблены з плястмасы і пакрыты не звычайным мосензам, а тонкім слоем нержавейнай сталі, якой ня страшныя ні драпіны, ні карозія. Такое рашэньне канструктараў і тэхнолягаў дазволіла ня толькі павысіць абарончыя ўласьцівасьці корпусу, але і амаль у тры разы зьменшыць вагу. І, што зусім істотна, — дало магчымасьць зэканоміць дэфіцытны каляровы мэтал”.

“Свабода”, 1994 год:

“Па зьвестках “Свабоды”, на авіярамонтным заводзе ў Баранавічах захоўваецца 13 самалётаў Садама Хусэйна. Іх прыгналі з Іраку на рамонт у БССР яшчэ да вайны ў Пэрсідзкай затоцы. Нашае Міністэрства абароны (уласьнік заводу) з задавальненьнем вярнула б Садаму ягоныя самалёты, ды міжнароднае эмбарга забараняе. Між тым два ўкраінскія зьнішчальнікі СУ-17 таксама ня могуць адляцець на радзіму. Самалёты даўно адрамантаваныя, нанесеныя нават выявы “трызуба”. Але ня вырашаныя некаторыя “дробязі” — напрыклад, хто заправіць самалёты. Відаць, нашым суседзям пакуль ня надта патрэбныя зьнішчальнікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG