Міністар нагадаў, што пасьля пашырэньня Эўразьвязу Беларусь стане непасрэдным суседам аб’яднанай Эўропы. "Мы занепакоеныя поўным грэбаваньнем грамадзянскімі свабодамі у гэтай краіне", – сказаў Дэніс Макшэйн.
Масква і Брусэль, лічыць ён, павінныя супрацоўнічаць "у падтрымцы дэмакратыі, вяршэнства закону і выкананьня правоў чалавека ў Беларусі". Гэтае пытаньне можа стаць "новым пунктам парадку дня расейска-эўрапейскага ўзаемадзеяньня", мяркуе брытанскі міністар у эўрапейскіх справах.