Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК МАГІЛЁЎЦЫ РЫХТУЮЦЦА ДА ВЯЛІКДНЯ?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як вы рыхтуецеся да Вялікдня?”

(Спадарыня: ) “З энтузіязмам мы заўсёды сустракаем гэтае сьвята. Усё да яго самае лепшае, каб шмат страваў было на стале. Царкву трэба абавязкова наведаць. Як і належна нашаму грамадзяніну і верніку”.

(Спадарыня: ) “Сёньня будзем усё мыць, прыбіраць, як належна. Учора нельга было працаваць, а сёньня будзем усё рабіць”.

(Спадар: ) “Чысты чацвер! Сёньня трэба памыцца, прыбрацца трэба, пыл паганяць у кватэры. Каб кватэра была чысьценькая, быў парадак, і прымаць гасьцей”.

(Спадар: ) “Жонка зробіць кулічы, я пафарбую яйкі, прыгатуем падарункі і ў гэты дзень пойдзем сваіх хрэсьнікаў віншаваць. Сядзем з кумаўямі за стол, вып’ем чарку”.

(Спадар: ) “Я бы вам разгарнуў кайстру і паказаў, чаго тут я набыў: мясныя прадукты, курыцу, каўбасы, яйкі пафарбаваныя ў розныя колеры. Шампанскае ёсьць, запрашаю вас разам адзначыць такое вялікае сьвята”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, але людзі да Вялікдня рыхтуюцца — ня толькі з падарункамі і з застольлем? Кажуць, яшчэ трэба і духоўна падрыхтавацца да гэтага сьвята…”

(Спадар: ) “Абавязкова. Я схадзіў у царкву, памаліўся, пакаяўся, адмаліў свае грахі, якія былі ў жыцьці”.

(Спадар: ) “Самае галоўнае — зла ні на каго не трымаць, усім дараваць усё”.

(Спадарыня: ) “Я мяркую, што вера павінна быць. Празь веру зьвяртацца да царквы, да Бога адзінага, хто нас стварыў”.

(Карэспандэнтка: ) “А перадвелікодны пост вы трымаеце?”

(Спадарыня: ) “Я з-за стану свайго здароўя не магу строга трымаць посту, аднак імкнуся”.

(Спадарыня: ) “У жыцьці атрымліваецца ўсё роўна пост, таму што грошай мала зарабляем, заробкі маленькія, таму пасьцімся ў жыцьці”.

(Карэспандэнтка: ) “А што бы вы людзям пажадалі на Вялікдзень?”

(Спадарыня: ) “Быць добрымі да ўсіх. Гэта лепей, чым пасьціцца. Любіць адзін аднога”.

(Спадарыня: ) “Госпадзі, каб ува ўсіх было шчасьце і каб усе былі сытыя”.

(Спадарыня: ) “Мы жывем у цяжкі час. Я бы пажадала ўсім сьвету, дабра і здароўя”.

(Спадар: ) “Маліць Бога ня толькі на вялікія сьвяты, а штодня, каб у нашай Беларусі было цудоўна, спакойна, чыста, добразычліва”.

(Спадар: ) “У гэты дзень людзі радуюцца адзін адному, хрыстосяцца. Яно адзначаецца даўно — гэта радаснае і сьветлае сьвята”.

Гэтак пра падрыхтоўку да сьвята Вялікдня распавядалі жыхары Магілёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG