Гэта заявіў нашаму радыё консул беларускай амбасады ў Швэцыі Аляксандар Наймушын. Ён падкрэсьліў, што стопрацэнтнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва пакуль не атрымала.
Спадар Наймушын паведаміў, што калі будзе спраўджана, што загіблыя – беларускія грамадзяне, кансулят зробіць дзеяньні, якія звычайна робяцца ў такіх выпадках – правядзе ідэнтыфікацыю асобаў і адпраўку целаў у Беларусь.
Пазьней сёньня афіцэр швэдзкай паліцыі Стэфан Бэрдквіст, які кіруе расьследаваньнем, пацьвердзіў Радыё Свабода, што забітыя былі беларускімі грамадзянамі:
(Бэрдквіст: ) “Мы маем аднаго падазронага – ён арыштаваны і будзе пад вартай прынамсі два тыдні. Гэта будзе залежаць ад таго, колькі нам часу спатрэбіцца, каб скончыць расьсьледаваньне. Падазроны – швэдзкі грамадзянін, не замежнік”.
Гл. таксама
ШВЭДЗКІЯ МЭДЫІ ПАВЕДАМЛЯЮЦЬ ПРА ЗАБОЙСТВА ДВУХ УЦЕКАЧОЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ