Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Навукоўцы мяркуюць, што камень быў прысьвечаны містычнаму ваяру, цару Скарпіёнаў, які лічыцца першым фараонам Эгіпту. Навукоўцы спадзяюцца прачытаць гэтую каменную кнігу і расказаць праўду пра ягоныя дзеі ў справе аб’яднаньня Эгіпту.


ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Сярод каменных развалінаў тэатру “Глёбус” знойдзеныя сьляды драўлянай будовы, якую мог пабудаваць сам Шэксьпір і дзе маглі жыць іншыя акторы ягонай трупы. Вядома, што дом прымыкаў да тэатру і згарэў разам зь ім у 1613 годзе. Знаходкі, сярод якіх ёсьць ашкалёпкі чарак і дарагой замежнай керамікі, а таксама шмат костак жывёлаў, сьведчаць пра досыць камфортнае жыцьцё ягоных насельнікаў. Новае адкрыцьцё можа стаць першым значным сьведчаньнем пра жыцьцё Шэксьпіра па-за сцэнай.


ТАТАРСТАН. Адна з самых мініятурных кніжак у сьвеце знойдзеная ў прыватнай калекцыі жыхара Казані Гільфана Газеева. Знаходка ўяўляе сабой зборнік мусульманскіх правілаў, напісаны арабскімі літарамі. У кнізе некалькі сотняў старонак. Вага выданьня 4,5 грама. Гэтая кніга памерамі 2,7х2 сантымэтраў толькі на палову мілімэтра шырэй і на 2 мілімэтры даўжэй самай маленькай кніжкі ў сьвеце, знойдзенай у Кітаі. Апрача гэтага, кітайская кніжка на 0,2 міліграму лягчэйшая. Узрост выданьня пакуль ня вызначаны. Уладальнік кнігі зьбіраецца захоўваць яе ў сям’і й перадаваць у спадчыну.


ЗША. Часопіс “Rolling Stone” будзе публікаваць кніжку пра жыцьцё ўдзельніка вядомага гурта “Бітлз” Джорджа Гарысана, які памёр у лістападзе 2001 году. Прадмову да кнігі напісала ягоная жонка Алівія Гарысан. У кнігу ўлучаныя гісторыі з жыцьця знакамітага экс-бітла, інтэрвію, сямейныя здымкі, некаторыя зь якіх публікуюцца ўпершыню, а таксама фотаздымкі гурта розных часоў.


ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Арганізацыя аховы здароўя ў Бірмінгеме выдаткавала каля 60 тысяч даляраў на кнігі паэзіі для 33 тысяч сваіх супрацоўнікаў. Кніга пад назвай “The Gift” складаецца з твораў некалькіх аўтараў, сярод якіх вядомы паэт Эндру Моўшан. Паводле кіраўніцтва арганізацыі, яны хацелі зрабіць падарункі, якія былі б сур’ёзнымі, мелі доўгачасовую вартасьць і прыносілі задавальненьне. У плянах арганізацыі зрабіць такія падарункі ўсім супрацоўнікам аховы здароўя краіны, і яна шукае спонсараў для гэтай праграмы.


ІРАК. У Багдадзе адбылася прэм’ера п’есы “Забіба і кароль”, якую, на думку іракцаў, напісаў прэзыдэнт краіны Садам Хусэйн. П’еса распавядае пра лідэра краіны, які закахаўся ў замужнюю сялянку. Пры канцы п’есы гераіню гвалціць злачынца. Нягледзячы на рэклямныя паведамленьні, што п’еса ёсьць роздумам пра чалавечае існаваньне, шмат хто мяркуе, што аўтар спрабаваў у сымбалях паказаць адносіны паміж Іракам і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG