Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬЛЕДЧЫЯ ДАПЫТВАЮЦЬ СЬВЕДАК У СПРАВЕ ВАНДАЛАЎ, ЯКІЯ ЗЬНІШЧЫЛІ МЭМАРЫЯЛЬНЫ ЗНАК У КУРАПАТАХ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Міліцыянты сёньня прыехалі ва ўправу БНФ і дапыталі некалькіх сяброў гэтай арганізацыі, у тым ліку й лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца. Сьледчых цікавіла, хто мог учыніць гэтую барбарскую акцыю.

А ў гарадзкую міліцыю Менску сёньня выклікалі актывіста Маладога Фронту Сяргея Лісічонка, які пацярпеў ад дзеяньняў міліцыянтаў у Курапатах 8 лістапада (яму разьбілі галаву). Спадар Лісічонак падаў адпаведную скаргу ў пракуратуру, і сёньня міліцыянты ўгаворвалі яго забраць заяву.

Павал Севярынец назваў гэтыя дзеяньні міліцыі каньюнктурнымі. На ягоную думку, улады жадаюць зрабіць рэвэранс у бок Амэрыкі і адначасова супакоіць грамадзкую думку пасьля нападу сілавых структураў на лягер абаронцаў Курапатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG