Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДЗІН ЗЬ ПІКЕТАЎ У МЕНСКУ – НА МЕСЦЫ ЗЬНІКНЕНЬНЯ ГАНЧАРА І КРАСОЎСКАГА


Віталь Цыганкоў, Менск

(Цыганкоў: ) “Я зараз стаю на скрыжаваньні вуліцаў Фабрычнай і Серафімовіча – гэта непадалёк Партызанскага праспэкту, менавіта на тым месцы, дзе былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Аб’яднаная Грамадзянская партыя праводзіць тут несанкцыянаваны пікет. У ім бярэ ўдзел каля 15 чалвек. Удзельнікі трымаюць фатаздымкі Ганчара і Красоўскага, а таксама раздаюць мінакам спэцвыпуск газэты “Народная воля”, прысьвечны зьніклым у Беларусі людзям. Людзі даволі актыўна падыходзяць да ўдзельнікаў пікету, пытаюцца, чые гэта фотаздымкі. Удзельнікі пікета паведамілі мне, што прыблізна палова з тых, хто падыходзіць да іх і заводзіць размову, ужо ведаюць, чые гэта здымкі, ведаюць, што тут адбылося і даволі ажыўлена ўступаюць у дыскусію па гэтых тэмах.

Магу сказаць, што міліцыя, якая тут знаходзіцца, ніяк не рэагуе на правядзеньне пікету. Недзе праз 20 хвілінаў пасьля пачатку гэтай акцыі пад’ехала міліцэйская машына і міліцыянты проста знаходзяцца тут і сочаць за пікетам. Пад’ехаў і апэратар МУС, які здымае тое, што тут адбываецца.

Я нават пагаварыў зь міліцэйскім начальнкам, падпалкоўнікам з Ленінскага РАУС, аб тым, як ён мяркуе рэагаваць на гэтую акцыю, дык ён сказаў, што ніякай рэакцыі ня будзе, ён проста стаіць і сочыць. Ён запэўніў, што ўдзельнікі пікету ня будць ніяк рэспрэсавацца, ня будуць затрыманыя ні падчас пікету, ні пасьля яго правядзеньня.

Зараз я перадаю тэлефон кіраўніку Менскай гарадзкой філіі АГП Пятру Голасаву.

(Голасаў: ) “Гэты пікет ёсьць частка вялікай грамадзянскай акцыі, якую запачаткавала АГП. Мы хочам яшчэ раз нагадаць нашаму народу, жыхарам ня толькі Менску, але і іншых гарадоў аб тым, што ўжо другі год запар улады нічога ня робяць для таго, каб знайсьці зьніклых людзей, якія былі палітычнымі апанэнтамі дзейнай улады. Гэта Ганчар, гэта Захаранка, гэта раптоўная сьмерць Карпенкі, гэта апошні выпадак з Завадзкім і г.д.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG