Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРЫСАЎСКІЯ ГАНДЛЯРЫ НА МІТЫНГУ ПАСТАНАВІЛІ ПРАВЕСЬЦІ СТРАЙК 13 САКАВІКА


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Як распавялі прамоўцы зь ліку сяброў свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Барысава, яны ды іх калегі з 1 сакавіка ня плоцяць новаю плату за арэнду гандлёвых месцаў, за карыстаньне камэрай захаваньня і праезд на рынак аўтамабіляў з таварамі, бо згаданыя тарыфы ўзрасьлі супраць звычайнага на 60 адсоткаў – роўна на столькі, на колькі вырасла новая мінімальная зарплата. Гэта азначае, што кожны дзень кожнаму гандляру трэба плаціць на 2500 рыблёў больш, або 60 тысячаў штомесяц.

Лідэр Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Барысаву Ігар Леднік паведаміў прысутным, што сёньня ён вёў напружаныя перамовы з кіраўніцай Гарпрамгандлю Валянцінай Конанавай, якія плёну не прынесьлі.

Прафсаюзны актывіст Анатоль Урбановіч ды іншыя прамоўцы адзначылі, што на рынку Новабарысаўскі адміністрацыя пагражае не выдаваць людзям іхныя тавары з камэраў захоўваньня. З праверкамі на рынках зноў зьявіліся прадстаўнікі кантрольных ворганаў ды міліцыі.

Ігар Леднік у заключным слове прапанаваў:

(Леднік: ) “Прапаную правесьці 13 сакавіка аднадзённы папераджальны страйк. Адначасова прфсаюз будзе весьці з Конанавай перамовы па нашых патрабаваньнях”.

Мітынгоўшчыкі аднагалосна прынялі гэтую прапанову.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG