Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 жніўня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

(эфір 21 жніўня)
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, якія пастанавілі балятавацца ў "палату прадстаўнікоў", спадзяюцца на посьпех. Тыя ж, хто пастанавіў байкатаваць выбары, сьцьвярджаюць, што ўдзелам у выбарах кандыдаты апазыцыі даюць Лукашэнку дадатковыя шанцы на выбарах прэзыдэнцкіх. Меркаваньне публіцыста і палітоляга Ўладзімера Падгола, які ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы старшыні праўленьня беларускага дабрачыннага фонду "Дзецям Чарнобыля" Генадзя Грушавога, і контраргумэнты старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

(Падгол: ) "Справа ў тым, што байкот выбараў – гэта ня значыць не вылучацца, гэта ня значыць не абірацца. Галоўнае ж – гэта ж байкот парлямэнту, а не байкот выбараў. Вы ўявіце сытуацыю. Мы столькі сілаў і часу патрацілі на тое, каб пераканаць людзей, што дэмакратычныя выбары, гэта найвялікшая каштоўнасьць. І сёньня ісьці на тое, каб угаворваць людзей ня йсьці на выбары – гэта проста вар'яцтва. А потым мы яшчэ 5 гадоў (ну раптам мы пераможам) будзем угаворваць людзей хадзіць на выбары. Са сьвядомасьцю так не гуляюць.

Маё бачаньне таго, якім бы мог быць байкот парлямэнту, наступнае. Усе палітычныя сілы, на мой погляд, мусілі б пайсьці на выбары зборам подпісаў. Гэта дало б мажлівасьць каманды ў дзьве сотні чалавек ад кожнага кандыдата ў дэпутаты хадзіць па кватэрах і ня толькі зьбіраць подпісы, як гэта сёньня робіцца ў акругах Статкевіча, Грушавога, Стужынскай, а і агітаваць за свайго кандыдата, за каштоўнасьці, за плятформу. Уявіце сабе – дзьве сотні чалавек, яны маглі б паразмаўляць з 15 тысячамі выбаршчыкаў у акрузе.

Потым пачаўся б другі этап – непасрэдна агітацыйная кампанія. Цэлы месяц зноў можна было б хадзіць па кватэрах, сустракацца ў школах, на прадпрыемствах. Ясна, недзе б не пускалі, скандалы, канфлікты – гэта барацьба палітычная, гэта ж не дзіцячы садок.

Трэці этап – самі выбары. На выбарах і кантроль, і вылучэньне сваіх людзей у ва ўчастковыя камісіі. Сёньня – прынцыповейшы этап, бо ўчастковая камісія можа абсалютна прадухіліць фальсыфікацыі абсалютна. Дастаткова аднаго-двух чалавек, вылучаных ад каманды ва ўчастковую камісію плюс назіральнік – усё, фальсыфікацыя выключаная.

Сам Лукашэнка даў магчымасьць два месяцы разгойдваць яго электаральны рэйтынг. Я ўпэўнены, што і Лябедзька, і Вячорка, і Данэйка – усе гэтыя асобы, і тыя, хто ідзе сёньня, пры такім падыходзе, пры такім адзіным блёку перамаглі б на парлямэнцкіх выбарах. Вось тут і ставяцца Лукашэнку рубам пытаньні: мяняюцца функцыі парлямэнту ці не. Не – кладуцца дэпутацкія мандаты: мы перамаглі б. Паважанеы мной Толя Лябедзька (я яго вельмі паважаю, гэта – публіцыст, таленавіты публіцыст, ён лепей за ўсіх нашых журналістаў піша), дык ён жа на працягу 5 гадоў казаў і правільна казаў, што ўсе дэмакратычныя кандыдаты ў 95 годзе цалкам набралі такую колькасьць гадласоў за сябе, якая пераважае галасы таталітарнага лягеру. І зараз мы элемэнтарна маглі атрымаць такую ж перамогу, маглі ўсяму сьвету паказаць – за намі народ. Уявіце сабе – вось гэтыя нашыя 50-60 лідэраў паклалі дэпутацкія мандаты! Усё, мы перамаглі! Народ… Тут вось і правесьці байкот".

Уладзімер Падгол перакананы, што дэпутацкі мандат дазволіць дэмакратычным дэпутатам больш рабіць для паляпшэньня сытуацыі ў краіне. Генадзь Грушавы, напрыклад, можа значна лепей дапамагаць пацярпелым ад Чарнобыля дзецям. У паведамленьнях пра выбары ў так званую Палату прадстаўнікоў фігуруе лічба кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў – 60 чалавек. Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ставіць пад сумнеў гэтую лічбу і перакананы, што спадзявацца на справядлівасьць у акцыі, якую сам называе фарсам, дарэмна.

(Лябедзька: ) "Для нас адна з галоўных умоваў – рэальныя перамены ў краіне. Калі перамены не адбудуцца, дык гэта проста рамантызм, ад якога ў многіх кружыцца галава. 60 чалавек – гэта віртуальны сьпіс. Гуляе толькі лічба – 60 чалавек. Ужо гавораць, што 60 адсоткаў па акругах запаўняюць дэмакраты. Я думаю, што гэта якраз распрацавана ў адміністрацыі Лукашэнкі, у КГБ. Па радыё некалькі разоў гучала, што ў Анатоля Лябедзькі створаная ініцыятыўная група, якая зьбірае подпісы. Гэта таксама не выпадкова. Распаўсюджваючы такую інфармацыю, робяць уражаньне, што быццам бы дэмакраты пайшлі на гэтыя выбары. Я думаю, што размова можа ісьці прыкладна пра 30 чалавек, якія маюць прамыя ці ўскосныя адносіны да палітычных дэмакратычных партыяў і ня больш. Я ня ведаю, я дзіўлюся проста, адкуль упэўненасьць у Падгола, што 60 кандыдатаў ад дэмакратаў могуць прайсьці, калі правілы дазваляюць толькі 5-6 адсоткаў. Мы потым даем такія козыры Лукашэнку напярэдадні ўжо прэзыдэнцкіх выбараў, што мы проста губляем шанц нават спадзявацца на нейкі станоўчы вынік на прэзыдэнцкіх выбарах.

Пры вялікай павазе да асобных палітыкаў і палітолягаў, яны ацэньваюць сытуацыю з першага паверху шматпавярховага дому. Мы прайграем Беларусь – гэта самае галоўнае. Мы губляем Беларусь як пляцоўку для пераменаў у гэтай краіне".

Мы пацікавіліся ў Анатоля Лябедзькі, ці спадзяваліся дэмакраты на тое, што пастанова апошняга Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі аб няўдзеле ў выбарах у так званую палату прадстаўнікоў будзе абавязковай, і якім чынам улады могуць выкарыстаць удзел прадстаўнікоў апазыцыі.

(Лябедзька: ) "Трэба было чакаць, што пэўная частка апазыцыі пойдзе на выбары. Бо зараз скарыстоўваецца тактыка перніка і кнута, і большы час – нават перніка. Мы ведаем канкрэтныя імёны статусных людзей у апазыцыі, якім прапануецца рэжым найбольшага спрыяньня. Ім адкрытым тэкстам гаворыцца, што вы не павінны клапаціца пра фінансавыя пытаньні – мы вырашаем для вас гэтыя пытаньні; дайце толькі згоду ўвайсьці у "палату прадстаўнікоў". Гэта статусныя канкрэтныя людзі. Кіраўнікі Аб'яднанай грмадзянскай партыі: Павал Данэйка: Я ведаю, што такая размова была са Станіславам Багданкевічам – а гэта ж толькі людзі, якія заявілі пра гэта публічна. А такая праца праводзіцца з вельмі і вельмі многімі людзьмі.

Я наадварт сказаў бы, што колькасьць тых, што пайшлі балятавацца ў "палату прадстаўнікоў" – яна невялікая. Гэта непрыемны фактар, але гэта не крытычная маса для таго, каб міжнародная супольнасьць пераглядала свае адносіны. Натуральна, што рэжым будзе скарыстоўваць гэта, як вельмі важкі аргумэнт, і 30 жніўня трэба ўлічваць і той фактар, што за Лукашэнку будуць два галасы. Там выступіць прадстаўнік лукашэнкаўскай амбасады, і па-другое, туды прыяжджае чалавек пад дахам Парлямэнцкай асамблеі СНД. І вось гэты фактар так званага "сьпіса незалежных дэмакратычных кандыдатаў у 60 чалавек", якія маўляў ідуць на выбары і удзельнічаюць у гэтых выбарах…"

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG