Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 траўня 2000 г.


Мікола Іваноў

Група нямецкіх і японскіх навукоўцаў здолела выдзеліць генэтычную структуру чарговай храмасомы чалавека. Навуковы камэнтатар газэты Finantial Times Вікторыя Грыффітс лічыць, што гэтае адкрыцьцё можа мець рэвалюцыйнае значэньне ў спробах чалавека зразумець генэтычную прыроду ўласнага арганізму.

Вікторыя Грыффітс сьцьвярджае, што праз 6 тыдняў удзельнікі міжнароднага супольнага дасьледаваньня (нямецкія і японскія навукоўцы) будуць у стане скласьці агульную генэтычную схему чалавека, так званую "кнігу жыцьця", у якой будуць ня менш за 90% усей колькасьці генаў чалавека.

Гэткага надзвычайнага выніку японскія і нямецкія навукоўцы дасягнулі таксама ў выніку жорсткай канкурэнцыі з групай амэрыканскіх генэтыкаў з сусьветна вядомай навуковай асацыяцыі "Гэлэра Геномікс", якая ў свой час першая адкрыла ўзаемазалежнасьць у геннай структуры чалавека.

Над супольным япона-нямецкім праектам працавала некалькі навукова-дасьледчых інстытутаў абедзьвюх краінаў. У выніку яго навукоўцы здолелі адкрыць структуру 21-й храмасомы чалавека. Да гэтага вучоныя ведалі структуру толькі адной храмасомы – 22-й з 23-х, якія існуюць у арганізме чалавека. Структура 22-й храмасомы была адкрытая ў сьнежні мінулага году, і гэтае адкрыцьцё адразу спрычынілася да выразнага росту акцыяў біятэхналягічных кампаніяў на біржах сьвету.

21-я храмасома мае вельмі важную ролю ў жыцьцязабясьпячэньні арганізму чалавека. Менавіта яна адказная за хваробу Альтгаймэра, за некаторыя формы рака і так званы "сындром Даўна".

Вынікі гэтага супольнага япона-нямецкага дасьледаваньня былі апублікаваныя ў апошнім нумары часопіса Nature. Вікторыя Грыффітс адзначае на старонках газэты Finantial Times, што адным з галоўных яго дасягненьняў зьяўляецца падлік агульнай колькасьці генаў у чалавека. Іх прыблізна 40 тысячаў. Гэта на адну траціну, а можа і напалову, менш, чымся лічылася раней. Праўда, навука дасюль ня ведае ўсе ўзаемазалежнасьці геннай сеткі.

На думку Вікторыі Грыффітс, стварэньне "кнігі жыцьця" мае ня толькі навукавае, але і важнае камэрцыйнае значэньне. Навукоўцы цяпер будуць з кожным днём усё глыбей і глыбей пранікаць у структуру наступных храмасомаў, так як яны гэта зрабілі ў выпадку 21-й храмасомы. І гэта дае новыя надзвычайныя магчымасьці для разьвіцьця генэтыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG