Сёньня ў Менску зь віны беларускага боку ледзь не сарвалася міжнародная канфэрэнцыя «Польшча ў НАТО», якую польская амбасада ладзіць для навукоўцаў эўрапейскіх краінаў, беларускіх палітыкаў і журналістаў. Арганізатарам канфэрэнцыі за 20 хвілінаў да яе пачатку было адмоўлена ў памяшканьні ў сьценах Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру. Прычына адмовы так і не была патлумачаная. Сёньня арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай канфэрэнцыі «Польшча ў НАТО», а таксама прадстаўнікоў місіяў Літвы, Украіны, Балгарыі й Турцыі ў Беларусі, якія сабраліся раніцай ля ўваходу ў Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар на вуліцы Кастрычніцкай, чакаў сюрпрыз. Супрацоўніца цэнтру абвесьціла, што канфэрэнцыя адмяняецца з той прычыны, што цэнтар ня можа прадаставіць свае плошчы пад гэтую сустрэчу. Прычынаў адмовы супрацоўніца не паведаміла. Дарэчы і свайго прозьвішча таксама. Ужо пазьней удалося высьветліць, што яе завуць Надзея Елісеева і яна працуе загадчыцай вучэбнага аддзелу цэнтру. Менавіта зь ёй арганізатары канфэрэнцыі вырашалі напярэдадні ўсе арганізацыйныя пытаньні. Тады без праблемаў была атрыманая згода на правядзеньне форуму ад дырэктара цэнтру, зарэзэрваваная канфэрэнц-заля, вырашаныя пытаньні з харчаваньнем удзельнікаў канфэрэнцыі ў тутэйшай кавярні. І вось раптам без усялякіх тлумачэньняў былое пагадненьне было сарванае. Распавядае ўдзельнік канфэрэнцыі, былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб: (Грыб:) «Я прыйшоў сёньня на канфэрэнцыю, на якую мяне запрасілі ўжо даўно афіцыйна, адкрыта. Сустракаюць прадстаўнікі гэтага офісу і кажуць, што тут канфэрэнцыі ня будзе, яна адмененая. Я пытаюся: чаму? Адмоўлена ў памяшканьні? Не, яна адмененая, а чаму мы ня ведаем. Ідзіце, кажуць, сюды ў канцэртную залю, там ёсьць прадстаўнікі польскай амбасады, мабыць яны вам нешта скажуць. А яны таксама нічога ня ведаюць». Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар падпарадкуецца адміністрацыі прэзыдэнта. У адміністрацыю прэзыдэнта сёньня, паводле словаў сакратаркі, раніцай паехаў дырэктар цэнтра Аляксандар Гундар, і за дзень ён так і не знайшоў магчымасьці патлумачыць журналістам прычыну адмовы ў памяшканьні арганізатарам канфэрэнцыі «Польшча ў НАТО». А ягоны намесьнік Міхаіл Гец, зь якім нарэшце ўдалося зьвязацца па тэлефоне, усяляк адхрышчваўся ад інцыдэнту. «Я за правядзеньне канфэрэнцыяў не адказваю, зьвяртайцеся да дырэктара», паўтараў намесьнік дырэктара цэнтру Міхаіл Гец. Польскі амбасадар Марыюш Машкевіч, выступаючы перад журналістамі, устрымваўся ад заяваў адносна дзеяньняў беларускіх уладаў і падкрэсьліў: «Польшча імкнецца размаўляць з усімі сваімі суседзямі на мове супрацоўніцтва». На якой мове спрабуе размаўляць з Польшчай дый з сваімі грамадзянамі афіцыйны беларускі бок удзельнікі канфэрэнцыі так і не зразумелі. (Грыб:) «Калі б яны не баяліся для іх усіх адчыненыя дзьверы. Ідзіце, сядайце разам, з апазыцыяй, палякамі, з натаўцамі, антынатаўцамі вядзіце дыскусію!» Спазьніўшыся на гадзіну, канфэрэнцыя «Польшча ў НАТО» ўсё ж пачалася. У залі для ўрачыстых прыёмаў польскай амбасады былі сабраныя ўсе крэслы, якія знайшліся ў будынку. І беларускім палітыкам, і журналістам, і навукоўцам з Польшчы, Беларусі, Чэхіі месцаў хапіла. Было куды пасадзіць і прадстаўнікоў беларускіх міністэрстваў Абароны і Замежных Справаў, якіх таксама запрасілі на канфэрэнцыю. Аднак ніхто зь іх на ёй так і не зьявіўся.

Самае папулярнае
1