У Сьветлагорску і Рагачове ўлады адмовілі прадстаўнікам апазыцыі ў правядзеньні
мітынгаў 8 кастрычніка.
У Сьветлагорску каля аўтастанцыі быў схоплены міліцыянтамі старшыня
гарадзкой суполкі БНФ Віктар Ахрамчук. Міліцыянты сканфіскавалі ў яго 21
налепку “Байкот-2000” і 3 “Стоп Лука”. На спадара Ахрамчука склалі патакол
аб адміністрацыйным правапарушэньі і накіравалі ў адпаведную камісію гарвыканкаму.
У сваю чаргу выканкам, адмовіўшы Ахрамчуку ў правядзеньні 8 кастрычніка
мітынгу, прапанаваў у адпаведным лісьце зьмяніць тэму акцыі.
У Рагачове старшыня райвыканкаму Мікалай Федаровіч паведаміў кіраўніку
Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімеру Тамковічу наступнае (цытата):
“Адносіны да выбараў прадстаўнікі АГП ужо засьведчылі праз распаўсюджваньне
ўлётак з заклікамі да байкоту выбараў. Райвыканкам адмаўляе раённай арганізацыі
АГП у правядзеньні мітынгу”.
У суседнім Жлобіне ўлады забясьпечылі міліцыянтаў узорамі ўлётак, за
якія цяпер людзей хапаюць і вязуць у пастарунак, каб скласьці пратаколы.
У лік такіх узораў патрапіў спэц-выпуск газэты “Рабочы”, а таксама ўжо
раней згаданыя налепкі “Байкот-2000”. Менавіта за адну такую налепку ўвечары
каля кінатэатра “Радзіма” на вачах жонкі і малалетніх дзяцей быў схоплены
ўзброенымі міліцыянтамі лекар-лябаранат Генадзь Туркоўскі, а разам зь імі
і Ігар Волатаў.
Казімер Яноўскі, Гомель
Самае папулярнае
1