Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь па хуткасьці інтэрнэту на 97-м месцы


Хуткасьць інтэрнэту ў Беларусі амаль у дзесяць разоў горшая, чым у Ганконгу.

Індэкс быў зроблены на падставе мільёнаў тэстаў, праведзеных Speedtest. net ва ўсім сьвеце — тэставалася прапускная здольнасьць інтэрнэту (Mbps). Бралася сярэдняя велічыня за апошнія 30 дзён, пры гэтым адлегласьць паміж кліентам і сэрвэрам не перавышала 300 міль (прыблізна 482 км).

Першая пяцёрка выглядае наступным чынам: Ганконг (43.14 Mbps), Сінгапур (39.22 Mbps ), Японія (38.11 Mbps ), Літва (35.96 Mbps ), Люксэмбург (35.49 Mbps ). Суседка Беларусі Латвія — на 11-ым месцы (28.47 Mbp), за ёй ідзе Румынія (27.03 Mbps ). Вялікабрытанія мае 22-е месца (19.19 Mbps ), Расея — 24-ае (18.07 Mbps ).

У Ўкраіны (27-ае месца) і Чэхіі (28-ае месцы) лепшыя паказчыкі, чым ў ЗША, якая заняла 34 месца (15.33 Mbps ).

Беларусь у гэтым сьпісе займае 97-е месца (4.76 Mbps). З краінаў былога СССР за ёй ідуць толькі Азэрбайджан (118-ае месца, 3.60 Mbps) і Ўзбэкістан (166-ае месца, 1.74 Mbps ).

Пяцёрка аўтсайдэраў выглядае наступным чынам: Эгіпет (1.23 Mbps), Ботсвана (1.15 Mbps), Сенегал (1.15 Mbps ), Альжыр (1.12 Mbps ), Конга (0.60 Mbps).

Беларусь і суседзі


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG