Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт разглядае санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў


"Сьпіс Магніцкага"
"Сьпіс Магніцкага"

У Страсбуру на пасяджэньні Эўрапарлямэнту сёньня будзе разгледжанае пытаньне аб так званым «сьпісе Магніцкага».

Гаворка ідзе пра забарону на ўезд у краіны ЭЗ і замарожваньні эўрапейскіх фінансавых актываў тых расейскіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў датычнасьці да гібелі ў 2009 годзе юрыста Сяргея Магніцкага.

Галасаваньне па адпаведнай рэзалюцыі прызначанае на аўторак.

Сяргей Магніцкі, які супрацоўнічаў з фондам Hermitage Capital, памёр у турме, куды трапіў, як сьцьвярджае ягоная абарона, па неабгрунтаваным абвінавачваньні пасьля таго, як раскрыў схему буйнога крадзяжу сродкаў зь дзяржбюджэту.

Пасьля сьмерці Магніцкага яго сваякі, адвакаты і праваабаронцы абвінавацілі лекараў ізалятару і сьледчых у наўмыснай адмове ў прадастаўленьні вязьню своечасовай мэдычнай дапамогі.

Зараз у Маскве праходзіць працэс па справе былога намесьніка начальніка СІЗА «Бутырка» Дзьмітрыя Кратава, які абвінавачваецца ў датычнасьці да гібелі Магніцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG