Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы не даруюць Расеі сьмерць Магніцкага


Майкл Макфол
Майкл Макфол, галоўны дырэктар аддзелу Расеі і Эўразіі ў нацыянальнай Радзе бясьпекі пры прэзыдэнце ЗША, разглядаецца як вельмі верагодны кандыдат на пасаду наступнага пасла ЗША ў Расеі. Яго інтэрвію Радыё Свабода пацьвердзіла, што пытаньні правоў чалавека і грамадзянскіх свабод застануцца для ЗША прыярытэтам.

На мінулым тыдні ў двухбаковых амэрыкана-расейскіх кансультацыях Макфол займаў старшынёўскае крэсла ад прадстаўніцтва ЗША. Кансультацыі, якія прайшлі ў Вашынгтоне, закраналі пытаньні ад праблем іміграцыі да аховы правоў дзяцей. Расейскі бок узначальваў Уладзіслаў Суркоў, першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Дз. Мядзьведзева.

У інтэрвію, якое Майкл Макфол даў Радыё Свабода, сярод найважнейшых момантаў кансультацыяў ён назваў пытаньне рэформы турэмнай сыстэмы ў Расеі. Дыскусія, у прыватнасьці, закранула выпадак сьмерці ў турме расейскага юрыста Сяргея Магніцкага. Магніцкі спрабаваў зьвярнуць увагу на практыку змоўніцкага “захопу” органамі паліцыі і падаткавікоў найбольш прыбыльных і цікавых прыватных кампаніяў. Юрыст памёр у турме з-за таго, што яму нясвоечасова аказалі мэдычную дапамогу. На думку амэрыканцаў, гісторыя Магніцкага стане тэстам, наколькі пасьпяхова расейскі ўрад выконвае свае забавазаньні датрымліваць уладу закону.

Макфол: Мы правялі вельмі доўгую дыскусію наконт справы Магніцкага пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Разам мы задавалі пытаньні спадару Суркову і іншым расейскім урадоўцам.

Паводле Макфола, расейскія прадстаўнікі назвалі выпадак “трагедыяй” і запэўнівалі, што новы закон павінен засьцерагчы ад яе паўтарэньня. Як кажа Макфол, для многіх удзельнікаў дыскусіі гэтага было недастаткова:

Макфол: Я думаю іншыя ў адказ на гэта рэагавалі так, што адна рэч мець закон, а іншая справа, што людзі, адказныя за гэта, не былі пакараныя.

Заўвагі Макфола супалі ў часе з крокам амэрыканскага Кангрэсу, які ўнёс законапраект наконт санкцыяў супраць 60 расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненьне да справы Магніцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG