Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: экс-кандыдат судзіцца за камэнтар на сайце


Кандыдат, які балятаваўся ад партыі левых «Справядлівы сьвет», дамагаецца, каб газэта і камэнтатар кампэнсавалі прычыненую яму маральную шкоду, заплаціўшы па 5 мільёнаў рублёў.

У заяве ў суд спадар Новік паведамляе, што на сайце згаданай газэты быў апублікаваны паклёпніцкі камэнтар, які нанёс яму значную маральную шкоду. Палітык тлумачыць, што ў камэнтары былі зьмешчаныя зьвесткі, якія ганьбуюць яго рэпутацыю і годнасьць.

Камэнтар, з-за якога судзіцца спадар Новік, быў апублікаваны пад ягоным зваротам да выбарцаў у якасьці кандыдата ў дэпутаты.

Акрамя грашовай кампэнсацыі, Анатоль Новік патрабуе ад газэты апублікаваць абвяржэньне зьвестак, выкладзеных у камэнтары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG